Белорусский портал в Казахстане

Раман Галоўчанка: у ЕАЭС гандаль у нацыянальных валютах перавысіў $88 млрд.



Узаемны гандаль паміж краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза за апошнія дзесяць гадоў фактычна падвоіўся ў лічбавым выражэнні.

Узаемны гандаль у 2023 годзе вырас у ЕАЭС да лічбы, якая перавышае 88 млрд долараў, паведаміў прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка на пашыраным пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.

Паводле яго слоў, у пачатку мая бягучага года адзначалася дзесяцігоддзе Еўразійскага эканамічнага саюза, што прадугледжвае падвядзенне вынікаў і фарміраванне планаў на будучыню.

"Стабільнасць, устойлівасць і прадказальнасць развіцця саюза – гэта ўсё вынік зладжанай работы, які стаў магчымы дзякуючы спалучэнню патэнцыялаў эканомік нашых краін", - лічыць кіраўнік беларускага ўрада.

Раман Галоўчанка адзначыў, што за мінулыя 10 гадоў ВУП саюза ў супастаўных цэнах вырас больш як на 12% і па выніках мінулага года ацэньваецца ў 2,4 трлн долараў. Рэальны ўзровень даходаў хатніх гаспадарак павысіўся ад 10% да 40%. Узаемны гандаль у 2023 годзе вырас на 4,7% (88,7 млрд долараў). Аб’ём узаемнага гандлю ў саюзе за 10 гадоў практычна падвоіўся.

"Доля нацыянальных валют у гандлі паміж краінамі ЕАЭС у мінулым годзе перасягнула 80%", - звярнуў асаблівую ўвагу беларускі прэм’ер.

Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета праходзіць у Нясвіжы 3-4 чэрвеня.

Міжурадавы савет – орган ЕАЭС, які складаецца з кіраўнікоў урадаў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Міжурадавы савет неабходны для рэалізацыі рашэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Нясвіж, 4 чэрвеня 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/6/74394
Текущая дата: 24.11.2024