Пра гэта паведамляе Нацыянальны банк Беларусі.
Шырокая грашовая маса ў Беларусі, якая ўключае наяўныя грошы ў абарачэнні, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 снежня склала Br52,386 млрд, павялічыўшыся ў параўнанні з паказчыкам на 1 лістапада на 6 працэнтаў.
Аб`ём наяўных грошай у абароце за лістапад знізіўся да Br4,515 млрд (на 1,07 працэнта).
Пераводныя дэпазіты павялічыліся на 6,7 працэнта, да Br6,767 млрд.
Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні склалася на ўзроўні Br21,633 млрд, павялічыўшыся за лістапад на 3,69 працэнта.
Аб`ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскім абаротам) у нацыянальнай валюце, за лістапад скараціўся да Br1,638 млрд (на 6,5 працэнта).
Рублёвая грашовая маса ўзрасла за мінулы месяц на 2,9 працэнта і на 1 снежня склала Br23,271 млрд.
Дэпазіты ў замежнай валюце павялічыліся на 8,95 працэнта, склаўшы Br27,744 млрд.
14 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
14 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/63/62262
Текущая дата: 25.11.2024