Белорусский портал в Казахстане

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за лістапад знізіліся на 0,9% да $8,5 млрд.



Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 снежня 2021 года, паводле папярэдніх дадзеных, склалі $8,469 млрд у эквіваленце, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За лістапад 2021 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на $80,7 млн. (на 0,9 працэнта) пасля росту ў кастрычніку на $89,8 млн. (на 1,1 працэнта).

«Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках лістапада ў асноўным абумоўлена планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $275 млн. Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у лістападзе садзейнічала паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін, а таксама павелічэнне кошту манетарнага золата», — адзначылі ў Нацбанку.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш як $6 млрд.

Звязда, 7 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/64/62088
Текущая дата: 25.11.2024