Аб гэтым паведамілі на выставачным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
"Аграрны форум вельмі актуальны, прычым не толькі для Беларусі, але і для Казахстана, - сказаў у ходзе мерапрыемства першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло. - Асартымент пастаўляемай у гэту краіну беларускай прадукцыі пастаянна пашыраецца, таму важна сустракацца з гандлёвымі агентамі, якія папулярызуюць нашы тавары на гэтым вялікім рынку".
У ліку падпісаных дакументаў - кантракт паміж Рагачоўскім малочнакансервавым камбінатам і прадпрыемствам "Еўразія ДС" на пастаўку малочных кансерваў, пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне племянной жывёлагадоўлі паміж Беларускім дзяржаўным аб`яднаннем па племянной жывёлагадоўлі "Белплемжыўаб`яднанне" і кампаніяй "Олжа Агра", мемарандумы аб намерах і дагавор на распрацоўку праектнай дакументацыі.
Правядзенне форуму прымеркавана да нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на 23-й цэнтральна-азіяцкай міжнароднай выстаўцы "Харчовая прамысловасць" (FoodExpo Qazaqstan), якая праходзіць у горадзе Алматы з 3 па 5 лістапада. У ім прынялі ўдзел 11 беларускіх прадпрыемстваў: вытворцы мясной прадукцыі - Гродзенскі, Глыбоцкі і Магілёўскі мясакамбінаты, а таксама вядучыя малочныя брэнды рэспублікі "Бабуліна крынка", "Малочны гасцінец", Слуцкі сыраробны камбінат, Полацкі малочны камбінат, Рагачоўскі, Лепельскі, Глыбоцкі малочнакансервавыя камбінаты.
У час мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін у аграпрамысловай сферы і вытворчасці гатовай прадукцыі, узнімалася тэма сыравіннай базы для сельскай гаспадаркі Казахстана і Беларусі, разглядаліся магчымасці інавацыйных механізмаў фінансавання АПК і сектара вытворчасці гатовай прадукцыі. Акрамя таго, бакі гаварылі аб інструментах падтрымкі экспарту прадукцыі, патрабаваннях гандлёвых сетак да пастаўшчыкоў, прыводзілі прыклады паспяховага супрацоўніцтва навукоўцаў і работнікаў вытворчасці.
5 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
5 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/67/61268
Текущая дата: 26.11.2024