У Беларусі ўбрана 86,6 працэнта плошчаў кукурузы, паведамляе Мінсельгасхарч.
На раніцу 26 кастрычніка ў Беларусі ўбрана 1,002 млн га кукурузы. Гэта 86,6 працэнта ад запланаванай плошчы 1,157 млн га. У 2020 годзе на гэту ж дату было ўбрана 985,9 тыс. га, або 80,9 працэнта ад плана 1,218 млн га.
На сілас і зялёны корм убрана 861,6 тыс. га кукурузы (91,9 працэнта ад плана) , на зерне - 140,6 тыс. га (63,9 працэнта).
Сярэдняя ўраджайнасць кукурузы на зерне - 76,1 ц/га. Для параўнання: у мінулым годзе на тую ж дату было 68,8 ц/га.
Нарыхтавана 8,834 млн т кармавых адзінак травяных кармоў (91 працэнт ад плана). Завяршаецца ўборка бульбы ў сельгасарганізацыях: работы праведзены на 23,7 тыс. га (98,7 працэнта ад плана), накапана 638,3 тыс. т. Цукровыя буракі ўбраны з 55,2 тыс. га (65,2 працэнта ад плана), сабрана 2,569 млн т.
26 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
26 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/68/61125
Текущая дата: 26.11.2024