Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.
На Беларускай універсальнай таварнай біржы ажыццёўлена вялікая здзелка па рэалізацыі больш як 1 тыс. т рапсавага алею на экспарт. Сума кантракта склала на $1,5 млн, пакупніком выступіла кампанія з Латвіі.
У цэлым з пачатку года продажы беларускага рапсавага алею праз БУТБ выраслі ў 2,3 раза, дасягнуўшы $55 млн. Пастаўкі ажыццяўляліся на рынкі сямі краін Еўропы і Азіі. "Ва ўмовах дэфіцыту сыравіны, выкліканага дрэнным ураджаем рапсу ў Канадзе, адным з буйнейшых сусветных экспарцёраў гэтай культуры, цэны на рапсавы алей прадаўжаюць расці. Аналагічная тэндэнцыя назіраецца і на беларускім біржавым рынку. Напрыклад, у параўнанні са студзенем экспартныя каціроўкі на нерафінаваны рапсавы алей першага гатунку павялічыліся амаль у паўтара раза, і на апошняй гандлёвай сесіі адна тона каштавала ўжо 1262 еўра. Хутчэй за ўсё, у бліжэйшы час узыходзячы цэнавы трэнд захаваецца, што станоўча паўплывае на выручку беларускіх вытворцаў", - расказаў Раман Яніў. Ён адзначыў, што нават рэкордна высокія цэны не адпужваюць замежных трэйдараў, якія прадаўжаюць нарошчваць аб`ёмы закупак.
"У натуральным выражэнні экспарт рапсавага алею вырас амаль у два разы. Асноўнымі пакупнікамі былі рэзідэнты Латвіі, Літвы і Швейцарыі. На іх прыпала больш за палавіну ўсіх здзелак. Таксама ў гэтым годзе пачаліся пастаўкі айчыннага рапсавага алею ў Польшчу і Кітай. Для беларускіх экспарцёраў гэта вельмі перспектыўныя рынкі, аб чым сведчыць дынаміка біржавых продажаў", - адзначылі ў прэс-службе.
ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.
27 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
27 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/68/61138
Текущая дата: 26.11.2024