Белорусский портал в Казахстане

Бульбы і агародніны ў Беларусі нарыхтавалі больш, як трэба



Пра гэта перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Гародніны і бульбы мы вырабляем больш, чым спажываем самі.

Такая выснова вынікае з выступу намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка аддзела ўпраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Наталлі Мельнікавай на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня харчавання.

Па словах Н. Мельнікавай, гадавая патрэбнасць нашай краіны ў бульбе — каля 200 тыс. тон (гэта 16% ад валавога збору), свежай гародніны — 300 тыс. т (гэта 20% ад валавога збору), яблыкаў — каля 100 тыс. т (60% ад валавога збору). Не дацягваем мы толькі па садавіне і ягадам (67% ад патрэбы).

Каб гарантавана забяспечваць беларускі рынак плодаагародніннай прадукцыяй, яна ўключана ў асартыментны пералік гандлёвых аб’ектаў. Як падкрэсліла Н. Мельнікава, у крамах з універсальным асартыментам тавараў у залежнасці ад памераў гандлёвых кропак павінны быць прадстаўлены да 22 найменняў свежай плодаагародніннай прадукцыі і ад 4 да 45 найменняў — у хутказамарожанам выглядзе.

У гандлёвыя аб’екты прадукцыя пастаўляецца па прамых дагаворах, а таксама са стабілізацыйных фондаў, якія штогод ствараюцца аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам для забеспячэння насельніцтва ў міжсезонне. Да 15 лістапада мясцовыя органы ўлады сцвярджаюць графікі штомесячнага выкарыстання стабілізацыйных фондаў і забяспечваюць кантроль за іх выкананнем з 15 лістапада па 31 траўня.

На час міжсезоння 2021/2022 гг. у стабілізацыйныя фонды будзе закладзена каля 57 тыс. т свежай плодаагародніннай прадукцыі і 6,5 тыс. т яблыкаў — практычна на ўзроўні мінулага года.

Звязда, 15 кастрычніка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/69/60955
Текущая дата: 26.11.2024