Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 23-га верасня, прымаючы з дакладам міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка і віцэ-прэм`ера Юрыя Назарава, які курыруе гэту сферу.
"Мы проста не маем права падаць. Трэба ўтрымацца на гэтым узроўні, чаго б нам ні каштавала. Я ведаю, вы ва ўрадзе прынялі шэраг рашэнняў па мінімізацыі ўздзеяння санкцый на нашу эканоміку. Але паглядзіце на сваіх супрацоўнікаў на прадпрыемствах. У мяне ёсць інфармацыя, што нягоднікаў некалькі там яшчэ дзе-нідзе засталося і яны ставяць перад сабой мэту праінфармаваць калектыўны Захад аб тым, як Пархомчык з Назаравым спрабуюць абысці санкцыі. Шпіёняць фактычна і здаюць інфармацыю туды", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
"Некалькіх мы выявілі. Сядуць, і надоўга. Гэта я адкрыта гавару. Але, тым не менш, мы іх павінны бачыць. Адзінкі, але яшчэ засталіся. І гэта не проста людзі, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Гэта людзі, якія свядома за грошы спецслужбаў Захаду шкодзяць нашай эканоміцы, а таксама нашай дзяржаве. На гэта звярніце асаблівую ўвагу дырэктараў і самі паглядзіце за гэтымі працэсамі", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/70/60623
Текущая дата: 26.11.2024