У бягучым годзе рэспубліканскія ўлады заклалі ў прагноз дэфіцыт бюджэту ў памеры 6 мільярдаў рублёў, але ў выніку лічба будзе ніжэй.
На будучы год запланаваны даходы кансалідаванага бюджэту ў памеры 47 мільярдаў рублёў, сказаў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў перад пасяджэннем Савета міністраў.
Паводле яго слоў, у бягучых умовах не атрымаецца сысці ад дэфіцытнага характару бюджэту, хоць плануецца, што ў 2022 годзе ён будзе ў межах 1,6% ВУП, што пакуль менш, чым у гэтым годзе.
Рэальны рост заробкаў
"Каб улічыць ўсе рызыкі, у тым ліку, санкцыйнага характару, будзем прапаноўваць крыху больш, чым звычайна фармаваць рэзервовыя фонды. Для таго, каб потым пры неабходнасці скарыстацца гэтымі грашыма ці гэта будзе пэўная падушка на выпадак, калі даходы будуць паступаць не так, як планавалася першапачаткова", - растлумачыў міністр фінансаў.
Юрый Селіверстаў удакладніў, што рэзервовыя фонды будуць фармавацца за кошт асобных высока рызыковых даходаў і за кошт аптымізацыі выдаткаў.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што фонд аплаты працы бюджэтнікаў павялічыцца прыблізна на 12-13%. "Гэта дасць магчымасць не толькі захаваць, але і павялічыць зарплату ў рэальным выражэнні", - падкрэсліў міністр.
Скарачэнне дэфіцыту бюджэту
На яго думку, скарачэнне дэфіцыту бюджэту можна растлумачыць тым, што эканоміка расце лепш, чым першапачаткова планавалася. Гэта адбіваецца на паступленні дадатковых даходаў.
"Тэмп росту эканомікі ацэньваецца ад 2 да 3%, адпаведна, ёсць і дадатковыя даходы: гэта прыбытак, асобныя віды пошлін, плюс гэта падаходны падатак, таму што расце зарплата" - упэўнены Юрый Селіверстаў.
Пасля чаго міністр дадаў, што выніковая лічба дэфіцыту бюджэту будзе ніжэй планавай ў 6 мільярдаў рублёў, але канкрэтную пакуль называць рана.
Міністр таксама дадаў, што ў будучым годзе дэфіцыт у абсалютных лічбах складзе 2,9 - 3 мільярды рублёў.
"Усяго па кансалiдаванаму бюджэту даходы плануюцца на ўзроўні 47 мільярдаў рублёў", - рэзюмаваў ён.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/70/60647
Текущая дата: 26.11.2024