Белорусский портал в Казахстане

Прадпрыемствы "Беллегпрама" ў І квартале павялічылі рэнтабельнасць і экспарт



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

Вынікі работы прадпрыемстваў "Беллегпрама" ў першым квартале 2021 года падвялі сёння на савеце канцэрна.

Выкананы тры ключавыя паказчыкі: рэнтабельнасць продажаў - 7,9 працэнта (пры заданні 2,6 працэнта), экспарт тавараў - 104 працэнты (пры заданні 100 працэнтаў) на суму $405,7 млн, расход энергіі - мінус 4,3 працэнта (пры заданні мінус 2,5 працэнта).

За бягучы перыяд 2021 года забяспечаны ўстойлівы рост індэкса прамысловай вытворчасці: з 86,5 працэнта ў студзені да чаканых 103,2 працэнта ў маі.

"Дзякуючы нарошчванню вытворчасці і мерам па рэалізацыі прадукцыі за чатыры месяцы ўдалося знізіць запасы на 8,4 працэнтнага пункта да сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці, аднак задача па разгрузцы складоў застаецца актуальнай. Чакаем, што па выніках паўгоддзя гэтыя лічбы істотна зменяцца ў бок змяншэння", - адзначыла кіраўнік "Беллегпрама" Таццяна Лугіна.

Колькасць стратных арганізацый за студзень - сакавік 2021 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года скарацілася на 26,5 працэнта, у тым ліку прамысловых - на 40 працэнтаў.

Забяспечаны прырост па прадукцыйнасці працы: выпрацоўка ад рэалізацыі прадукцыі на аднаго рабочага - 106 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года, выручка ад рэалізацыі прадукцыі - 109,7 працэнта, валавая дабаўленая вартасць на аднаго работніка атрымана ў суме Br6 тыс., або 102,3 працэнта.

"Падводзячы вынік, хачу адзначыць, што сёння рынкі аднаўляюцца, выручка ў першым квартале вырасла да паказчыка адпаведнага перыяду мінулага года на 3,5 працэнта, а да сярэднямесячнай выручкі 2020 года - на 10,8 працэнта. Але ўзровень запасаў і рост затрат у галіне сведчаць аб тым, што спыняцца нам нельга. Канчатковай мэтай усіх пастаўленых задач павінна быць дадатная дынаміка паказчыкаў эфектыўнасці развіцця арганізацый", - падкрэсліла кіраўнік канцэрна.

У канцэрн "Беллегпрам" уваходзяць 74 арганізацыі, 59 з якіх прамысловыя. Прампрадпрыемствы дзеляцца па галінах: тэкстыльная, швейная, трыкатажная і гарбарна-абутковая. Прадукцыя пастаўляецца ў больш як 50 краін.

21 мая 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/74/59445
Текущая дата: 26.11.2024