Урад вызначыў пералікі дзяржаўных і рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм на 2021-2025 гады. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 173 ад 26 сакавіка 2021 года, якая 27 красавіка афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У пералік уключана 14 дзяржаўных праграм. Сярод іх - "Лічбавыя тэхналогіі і рабатызаваныя комплексы", "Перспектыўныя хімічныя і біялагічныя тэхналогіі", "Зялёныя тэхналогіі рэсурсакарыстання і экабяспекі", "Інтэлектуальнае прыборабудаванне", "Інавацыйнае машынабудаванне і машынабудаўнічыя тэхналогіі", "Індустрыя мікра- і нанаэлектронікі", "Інавацыйныя матэрыялы і тэхналогіі", "Нацыянальныя эталоны і высокатэхналагічнае даследчае абсталяванне", "Інавацыйныя аграпрамысловыя і харчовыя тэхналогіі".
Асобныя праграмы прысвечаны навуковаму забеспячэнню якасці і даступнасці медыцынскіх паслуг, распрацоўцы фармацэўтычных субстанцый і лекавых сродкаў, тэхналогіям папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, кібербяспецы, абараназдольнасці краіны.

Таксама ў спісе адна рэгіянальная навукова-тэхнічная праграма - "Інавацыйнае развіццё Брэсцкай вобласці". Яна прадугледжвае развіццё і ўкараненне інавацыйных тэхналогій і распрацовак у рэальны сектар эканомікі рэгіёна і накіравана на павышэнне яго канкурэнтаздольнасці.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/75/58978
Текущая дата: 26.11.2024