Белорусский портал в Казахстане

Новы лакдаўн рэзка абваліў эканоміку Германіі



Новы лакдаўн, уведзены ў Германіі ў час трэцяй хвалі пандэміі каранавіруса, рэзка абваліў эканоміку краіны, паведамляе Deutsche Welle.

У першым квартале 2021 года аб`ём ВУП краіны скараціўся ў квартальным вылічэнні на 1,7 працэнта, паведаміла Федэральнае статыстычнае ведамства, што вышэй за прагнозы, якія раней давалі эканамісты.

Прычынай новага абвалу эканомікі сталі далейшыя антыкаранавірусныя абмежаванні, з-за якіх моцна пацярпеў спажывецкі попыт. Раней нямецкая эканоміка на працягу двух кварталаў запар дэманстравала рост: у 4-м квартале 2020 года - на 0,5 працэнта, а ў 3-м - на 8,7 працэнта.

У сваю чаргу еўрапейскае статыстычнае ведамства Eurostat 30 красавіка канстатавала, што новае аслабленне актыўнасці рынку ў Германіі зацягнула ў мінус і эканоміку ўсёй еўразоны. Згодна з папярэднімі данымі, сукупны ВУП краін еўразоны скараціўся за першы квартал бягучага года на 0,6 працэнта.

30 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/75/59062
Текущая дата: 26.11.2024