Белорусский портал в Казахстане

Як у Мінску змяніліся цэны на прадукты, нехарчовыя тавары і паслугі



Аб змяненні спажывецкіх цэн у Мінску ў лютым 2021 г. распавялі ў Галоўным статыстычным упраўленні горада Мінска.

Паводле статыстычных дадзеных, па выніках лютага бягучага года індэкс спажывецкіх цэн на прадукты харчавання ў сталіцы ў параўнанні са студзенем быў 102%, на нехарчовыя тавары — 101,7%, на паслугі — 103,5%.

Калі параўноўваць з снежнем 2020 г., то індэкс цэн на харчовыя тавары склаў 103,4%, на нехарчовыя — 103%, на паслугі — 103,2%.

Калі параўноўваць кошты студзеня — лютага 2021-га з аналагічным перыядам мінулага года, то ў сталіцы прадукты падаражэлі на 6,5%, прамтавары — на 10,4%, а кошт паслуг вырас на 8,2%.

Індэкс спажывецкіх цэнаў — гэта паказчык, з дапамогай якога можна вымераць сярэдні ўзровень цаны на тавар або паслугу за справаздачны перыяд.

Звязда, 16 сакавіка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/76/58657
Текущая дата: 26.11.2024