Белорусский портал в Казахстане

Біткойн рэзка вырас пасля паста Ілана Маска



Аб росце коштаў сведчаць дадзеныя таргоў партала CoinMarketCap за за 29 студзеня.

Кошт біткойна рэзка вырас пасля таго, як прадпрымальнік і кіраўнік кампаніі Tesla Ілана Маск паставіў на сваёй старонцы ў Twitter адпаведны хэштэг. 

Паводле звестак партала на 15:33 па мінскім часе, кошт крыптавалюты за апошнія суткі вырас на 18,39% і склала $37 420. Пры гэтым за тыдзень біткойн узляцеў на 15,54%.

Пры гэтым на біржы Binance гэтая крыптавалюта за мінулыя 24 гадзіны падаражэла на 18,59%.

На думку аналітыкаў, біткойн можа падаражэць да $100 тыс. да канца 2021 года.

Звязда, 29 студзеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/77/58225
Текущая дата: 26.11.2024