Першае выступленне на шостым Усебеларускім народным сходзе прысвяцілі праблематыцы развіцця прамысловасці на прыкладзе аднаго з гігантаў галіны — Мінскага аўтамабільнага завода.
Генеральны дырэктар прадпрыемства Валерый ІВАНКОВІЧ адзначыў, што сёння 90 % пасажырскай тэхнікі на дарогах Беларусі — гэта вытворчасць МАЗа. Праграмай развіцця краіны да 2025 года пастаўлена задача росту вытворчасці працы і рэальнага заробку ў прамысловасці на 30 %, павелічэння экспарту тавараў і паслуг — больш чым на 50 мільярдаў, паставак высокатэхналагічнай прадукцыі за 2 мільярды долараў.
«Асаблівасцю машынабудавання Беларусі з’яўляецца тое, што яго вытворчы патэнцыял значна большы за ёмістасць унутранага рынку. Таму 90 працэнтаў прадукцыі мы прадаём на экспарт, — сказаў Валерый Іванковіч. — Пандэмія адкрывае ўнікальныя магчымасці, калі можна заняць новыя нішы».
МАЗ летась паставіў на экспарт прадукцыі ў два разы больш, чым у 2015 годзе, але, як адзначыў выступоўца, завод мог дасягнуць большага.
Валерый Іванковіч падкрэслівае, што сыходзіць пакаленне савецкіх інжынераў і канструктараў, але за імі ідуць маладыя, перспектыўныя рабяты.
«Пытанне стымулаў мае першаснае значэнне. Асноўныя стымулы — гэта заробкі і жыллё. Без гэтага нам не стварыць новыя дынастыі», — паведаміў дэлегат.
Як адзначыў генеральны дырэктар, аўтобусы — сёння самыя запатрабаваная прадукцыя МАЗа. А электробусы і дызельныя аўтобусы трэцяга пакалення выкарыстоўваць толькі пад заказ.
«Магутнасці, на жаль, абмежаваны. І мы ўжо не можам задаволіць заяўкі ўсіх нашых кліентаў. У снежні мінулага года мы адкрылі новае зборачнае прадпрыемства электратранспарту ў Жодзіне, але і гэтага сёння мала. Таму распрацаваны праект новага сучаснага аўтобуснага заводу. Ён дазволіць нам падвоіць вытворчыя магутнасці, павысіць тэхналагічнасць вытворчасці аўтобусаў трэцяга і ў перспектыве чацвёртага пакалення. Праект акупіцца за чатыры гады пасля ўвода ў эксплуатацыю», — заявіў Валерый Іванковіч.
Аўтар: Марыя Дадалка
Звязда, 11 лютага 2021
Звязда, 11 лютага 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/77/58299
Текущая дата: 26.11.2024