Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства фінансаў не бачыць праблем з пагашэннем дзярждоўгу ў 2021 годзе



Міністэрства фінансаў Беларусі не бачыць праблем з пагашэннем дзярждоўгу ў 2021 годзе, паведаміў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.

«Мы бачым, што каля мільярда (даляраў.) прыцягнем ў наступным годзе. $500 млн — гэта будзе Расійская Федэрацыя, яшчэ $500 млн — кропкава на знешнім рынку і на ўнутраным. Плюс будзем задзейнічаць рэшткі ў пагашэнні (дзярждоўгу.)», - сказаў Юрый Селіверстаў.

«Гэтага будзе цалкам дастаткова, каб усе свае абавязацельствы выканаць. Тут мы не бачым праблем», — адзначыў міністр.

Паводле яго ацэнкі, у цяперашнім годзе на пагашэнне дзяржаўнага доўгу будзе накіравана ў суме Br6,3 млрд, ў 2021-м — каля Br4,9 млрд.

«Мы арыентуемся на тое, што прыцягнулі рэсурсы ў гэтым годзе — размясцілі еўрабонды, атрымалі грошы ад ЕФСР, занялі на Маскоўскай фінансавай біржы. Зараз працуем з калегамі з Расіі», — растлумачыў міністр, нагадаўшы, што на мінулым тыдні падпісана пагадненне аб выдзяленні Беларусі расійскага крэдыту на $ 1 млрд у эквіваленце. Паводле яго слоў, з гэтай сумы $500 млн у эквіваленце будзе атрымана да канца бягучага года, яшчэ $500 млн — ў 2021 годзе.

«У дадзены момант няма яснасці, ці зможам мы ў стандартным рэжыме выйсці на еўрапейскі рынак або на Маскоўскую фінансавую біржу. Зразумела, што ва ўмовах пандэміі такой яснасці няма па вялікім рахунку ні ў каго. Таму што ў сакавіку-красавіку стаўкі па запазычаннях рэзка ўзраслі , прычым не толькі ў нас, а наогул у цэлым на рынку», - канстатаваў Юрый Селіверстаў.

Звязда, 28 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/78/57856
Текущая дата: 26.11.2024