Белорусский портал в Казахстане

Магілёўская вобласць у гэтым годзе павялічыла намалот збожжа на трэць



Аб гэтым паведаміў 13 лістапада на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.

"Леташні намалот збожжа ў Беларусі перавышаны ўжо больш як на 1 млн т. Рубеж мільён тон упершыню пераадолены ва ўсіх абласцях. Самы вялікі рывок зрабілі магіляўчане - 135 працэнтаў да ўзроўню 2019 года. Мы змаглі павялічыць ўраджай дзякуючы аптымізацыі пасяўных плошчаў, унясенню ўгнаенняў, выкананню тэхналогій вырошчвання і нядрэнным умовам надвор`я. Ураджайнасць перавысіла ўзровень мінулага года больш як на 4 ц/га, найвышэйшыя паказчыкі мы традыцыйна адзначаем у Гродзенскай вобласці", - сказаў Ігар Брыло.

Паводле яго слоў, кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача да 15 лістапада завяршыць уборку кукурузы на зерне. "Ільнозаводы нарыхтавалі 167,5 тыс. т ільнотрасты, што ў пераводзе на льновалакно складае 50,1 тыс.т (амаль 108 працэнтаў да ўзроўню мінулага года). У цэлым па краіне засталося ўбраць менш за 1 працэнт плошчаў сельгаскультур", - адзначыў намеснік міністра.

Паводле даных на 13 лістапада, усяго па краіне намалочана 9,222 млн т збожжа разам з кукурузай пры сярэдняй ураджайнасці 39 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 34,6 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі 2,3 млн т збожжа, у Гродзенскай - 1,7 млн т, Брэсцкай - звыш 1,5 млн т, Магілёўскай - амаль 1,3 млн т, Віцебскай і Гомельскай - звыш 1,1 млн т.

Кукурузу ўбралі з 1,163 млн га (96 працэнтаў запланаванай плошчы). На сілас і зялёны корм убрана 995,7 тыс. га (98,8 працэнта плана), сабрана 22,771 млн т зялёнай масы пры ўраджайнасці 228,7 ц/га. Уборка кукурузы на зерне праведзена на 167,4 тыс. га (81,9 працэнта плана), намалочана больш за 1,1 млн т.

Цукровыя буракі ў Беларусі ўбралі з 76,7 тыс. га, што складае 93,6 працэнта ўборачнай плошчы. Сабрана 3,719 млн т пры сярэдняй ураджайнасці 485,1 ц/га. Цукрыстасць буракоў складае 16,28 працэнта. Што датычыцца іншай агародніны, беларускія аграрыі правялі ўборачныя работы на 5,93 тыс. га (99,2 працэнта плана), сабрана 171,3 тыс. т пры ўраджайнасці 289,1 ц/га.

У Беларусі нарыхтавана 13,881 млн т сенажу (110,2 працэнта плана) і 19,629 млн т сіласу (102,4 працэнта). Усяго на гэты момант нарыхтавана 9,7 млн т кармавых адзінак травяных кармоў (103,9 працэнта плана).

13 лістапада 20202, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/82/56925
Текущая дата: 26.11.2024