Сэрвісны цэнтр ААТ «МТЗ» на базе Аршанскага інструментальнага завода пачаў працаваць па праграме Trade-in. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МТЗ.
Дырэктар ААТ «Аршанскі інструментальны завод» Кірыл Птушка распавёў, што кліенты Мінскага трактарнага завода цяпер могуць абмяняць стары трактар на новы з кампенсацыяй розніцы ў кошце. Гэтая праграма прадугледжвае набыццё любой мадэлі BELARUS, уключна з энерганасычанымі трактарамі. Цэнтр гатовы працаваць як з айчыннымі, так і з замежнымі кліентамі. Закрыць першую здзелку плануюць на наступным тыдні.
На Аршанскім інструментальным заводзе, які ўвайшоў у склад «МТЗ-холдынг» у лютым 2019 года, амаль адразу арганізавалі гарантыйнае абслугоўванне тэхнікі Мінскага трактарнага завода і запланавалі стварыць шматфункцыянальны сэрвісны цэнтр. Запуск праграмы Trade-in стаў фінальным этапам рэалізацыі праекта.
Звязда, 15 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/82/56963
Текущая дата: 26.11.2024