Белорусский портал в Казахстане

Fitch змяніла прагноз 5 беларускіх банкаў на "негатыўны"



Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва раней паступіла аналагічным чынам з суверэнным рэйтынгам Беларусі, спаслаўшыся на большыя рызыкі ў сувязі з палітычным крызісам у краіне.

Прагноз у дачыненні да пяці беларускіх банкаў зменены са "стабільнага" на "негатыўны", пры гэтым пацверджаны доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту эмітэнта на ўзроўні "B", паведамілі ў прэс-службе Fitch Ratings.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва перагледзела рэйтынгі наступных банкаў:

- Беларусбанк
- Белінвестбанк
- ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь"
- БПС-Сбербанк
- Банк БелВЭБ

Раней аналітыкі агенцтва падобным чынам перагледзелі доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі, у якім канстатавалі негатыўныя чаканні ад развіцця сітуацыі ў эканоміцы.

"Суверэннае рэйтынгавае дзеянне адлюстроўвае меркаванне Fitch аб тым, што ўзмацненне палітычнай нестабільнасці ў Беларусі пасля нядаўніх выбараў можа прывесці да дадатковага ціску на міжнародныя рэзервы і адток дэпазітаў, павялічваючы рызыкі для макраэканамічнай і фінансавай стабільнасці", - гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

Пры гэтым у Fitch адзначылі, што чакаюць у выпадку пагаршэння становішча ў БПС-Сбербанку і Банку БелВЭБ, што ім на дапамогу прыйдуць матчыныя арганізацыі з Расіі, якія дадуць у выпадку неабходнасці доступ да капіталу.

Мінск, 18 лістапада 2020
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/82/57024
Текущая дата: 26.11.2024