Белорусский портал в Казахстане

Базавая стаўка ў Беларусі з 1 студзеня вырасце да Br195



Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 18 лістапада 2020 года №659, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Цяпер базавая стаўка складае Br185.

Базавая стаўка прымяняецца пры аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, даручана прыняць меры па рэалізацыі пастановы.

Звязда, 18 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/82/57030
Текущая дата: 26.11.2024