У Беларусі засталося ўбраць менш за 15 працэнтаў плошчаў кукурузы, паведамляе са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 30 кастрычніка, кукурузу ўбралі з 1,042 млн га (85,5 працэнта запланаванай плошчы). На сілас і зялёны корм убрана 930,3 тыс. га (92,5 працэнта плана), сабрана 21,76 млн т зялёнай масы пры ўраджайнасці 233,9 ц/га. Уборка кукурузы на зерне таксама прадаўжаецца: работы праведзены на 112,2 тыс. га (52,5 працэнта плана), намалочана 774,5 тыс. т.
Усяго па краіне намалочана 8,834 млн т збожжа разам з кукурузай пры сярэдняй ураджайнасці 38,3 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 34,3 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі 2,2 млн т збожжа, у Гродзенскай - амаль 1,7 млн т, Брэсцкай - 1,5 млн т, Магілёўскай - 1,2 млн т, Віцебскай - звыш 1,1 млн т, Гомельскай - больш за 1 млн т.
Цукровыя буракі ў Беларусі ўбралі з 61,6 тыс. га, што складае 74,8 працэнта ўборачнай плошчы. Сабрана 2,9 млн т пры сярэдняй ураджайнасці 471 ц/га. Цукрыстасць буракоў складае 16,25 працэнта. Што датычыцца іншай агародніны, беларускія аграрыі правялі ўборачныя работы на 5,13 тыс. га (85,7 працэнта ад плана), сабрана 127,9 тыс. т пры ўраджайнасці 249,1 ц/га.
У Беларусі нарыхтавана 13,673 млн т сенажу (108,5 працэнта) і 18,683 млн т сіласу (97,5 працэнта). Усяго ў бягучым годзе планавалася атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 100,5 працэнта плана.
30 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
30 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/83/56663
Текущая дата: 26.11.2024