Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінпрама.
ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" у студзеня - верасні 2020 года экспартавала ў краіны Еўрапейскага саюза больш як 200 тыс. т катанкі, што складае 122 працэнты да аналагічнага перыяду папярэдняга года. Гэта прадукцыя займае больш за чвэрць агульнага аб`ёму заводскіх адгрузак на рынак ЕС.
У бягучым годзе БМЗ экспартаваў катанку ў 13 краін Еўрасаюза. Пастаўкі істотна ўзраслі ў Польшчу, Румынію, Італію і Нідэрланды - краіны, якія сталі для завода самым значным імпарцёрам гэтай прадукцыі ў ЕС. Катанка таксама рэалізоўвалася ў Балгарыю, Іспанію і Славенію, куды ў мінулым годзе аналагічных адгрузак не было.
"Спажыўцы катанкі, вырабленай на БМЗ, - еўрапейскія кампаніі, якія займаюцца вытворчасцю крапяжу, спружын амартызатараў для аўтамабільнай прамысловасці, мацаванняў для чыгункі і мэблевых спружын. За студзень - верасень 2020 года БМЗ вырабіў больш за 650 тыс. т катанкі. Аб`ём яе рэалізацыі на экспарт нязначна перавышае ўзровень аналагічнага перыяду папярэдняга года. Усяго за 9 месяцаў гэтага года завод экспартаваў катанкі амаль на $120 млн у 23 краіны", - адзначылі ў міністэрстве.
4 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
4 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/83/56804
Текущая дата: 26.11.2024