Белорусский портал в Казахстане

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за кастрычнік выраслі на 2,2 працэнта амаль да $7,5 млрд



Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лістапада, паводле папярэдніх даных, склалі $7485,6 млн (у эквіваленце), паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За кастрычнік золатавалютныя рэзервы выраслі на $164,2 млн (на 2,2 працэнта) пасля зніжэння ў верасні на $136,4 млн (на 1,8 працэнта).

Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у кастрычніку садзейнічала прыцягненне ўрадам знешняй пазыкі, а таксама купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.

У кастрычніку ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $222 млн.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб`ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш як $7,3 млрд.

6 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/83/56834
Текущая дата: 26.11.2024