Амаль 8 млн амерыканцаў з мая 2020 года апынуліся за мяжой беднасці.
Узровень беднасці ў ЗША прадаўжае расці. На мінулым тыдні амаль 900 тыс. амерыканцаў падалі новыя заяўкі на дапамогу па беспрацоўі, што з`яўляецца самым высокім паказчыкам з жніўня бягучага года.
Паміж палітыкамі ў Вашынгтоне ўжо некалькі месяцаў узнікаюць рознагалоссі наконт дзяржаўнай дапамогі тым, хто страціў работу на фоне пандэміі каранавіруса. Перагаворы запавольваюцца з-за маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў у ЗША і спрэчак вакол назначэння новага вярхоўнага суддзі.
Гэтай вясной, калі пандэмія пазбавіла работы больш як 20 млн амерыканцаў, урад ЗША зацвердзіў больш за 3 трлн долараў у якасці грашовай дапамогі. На некаторы час узровень беднасці ў ЗША ўдалося знізіць, аднак да лета гэты паказчык зноў пачаў расці.
Паводле падлікаў даследчыкаў Калумбійскага ўніверсітэта, па стане на верасень 2020 года ўзровень беднасці ў ЗША склаў 16,7 працэнта, у параўнанні з 15,3 працэнта ў лютым і 14,3 працэнта ў маі.
16 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
16 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/84/56469
Текущая дата: 26.11.2024