Сістэмы бяспекі першага контуру рэактарнай устаноўкі энергаблоку № 2 правяраюць на АЭС.
Праверка праводзіцца на разушчыльненым контуры, паведамляюць ва ўпраўленні камунікацый Інжынірынгавага дывізіёну Дзяржкарпарацыі «Расатам».
На першым этапе апрабуюць працаздольнасць помпавых агрэгатаў сістэм бяспекі, каб пацвердзіць іх расходныя характарыстыкі. Затым спецыялісты будуць выпрабоўваць усе актыўныя сістэмы, якія забяспечваюць штатную работу першага контуру рэактарнай устаноўкі. Адзначаецца, што выпрабаванні сістэм бяспекі — строга рэгламентаваны тэхналагічны працэс, які распачынае этап пусканаладачных работ у рэактарным аддзяленні энергаблоку.
Ірына Сідарок
Звязда, 25 верасня 2020
Звязда, 25 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/85/56235
Текущая дата: 26.11.2024