Дзяржнафтакампанія Азербайджана (Socar) плануе да канца верасня адправіць у Беларусь новую партыю з азербайджанскай нафтай.
«На днях, магчыма, заўтра-паслязаўтра плануецца адпраўка ў Беларусь аднаго танкера з азербайджанскай нафтай аб’ёмам каля 95 тыс. тон з Джэйхана ў Турцыі», — заявіў намеснік начальніка дэпартамента па арганізацыі мерапрыемстваў і сувязях з грамадскасцю SOCAR Ібрагім Ахмедаў.
Ён удакладніў, што адгрузка танкера з Джэйхана чакаецца да канца бягучага месяца.
У канцэрне «Белнафтахім» пацвердзілі, што ў канцы верасня чарговы танкер з азербайджанскай нафтай для Мазырскага НПЗ адправіцца ў кірунку украінскага порта «Паўднёвы».
«Па нашых дадзеных танкер адправіцца 29-30 верасня, прыбыццё ў порт «Паўднёвы» чакаецца 5-7 кастрычніка. У другой палове кастрычніка гэтая нафта паступіць на Мазырскі НПЗ», — сказаў прэс-сакратар «Белнафтахіма» Аляксандр Цішчанка.
Звязда, 24 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/85/56258
Текущая дата: 26.11.2024