Рапс у Беларусі ўбраны з 36,2 тыс. га, што складае 94,4 працэнта ўборачнай плошчы, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 2 кастрычніка, намалочана 827,9 тыс. т рапсу. Сярэдняя ўраджайнасць - 14,7 ц/га (на аналагічную дату ў 2019 годзе - 15,7 ц/га). План паставак алейнага семя рапсу ў кошт дзяржзаказу выкананы на 95,8 працэнта (188,6 тыс. т).
Цукровыя буракі ўбраны з 22,7 тыс. га, што складае 27,6 працэнта ўборачнай плошчы. Сабрана больш як 1 млн т пры сярэдняй ураджайнасці 454,9 ц/га. Цукрыстасць буракоў складае 15,73 працэнта. Бульбу ў сельгасарганізацыях убралі з 69,5 працэнта плошчаў (17,4 тыс. га), накапана 505,4 тыс. т (ураджайнасць - 289,8 ц/га). Што датычыцца агародніны, беларускія аграрыі правялі ўборачныя работы на 3,57 тыс. га (59,6 працэнта ад плана), сабрана 66,2 тыс. т пры ўраджайнасці 185,4 ц/га.
Кукуруза ў краіне ўбрана з 595,2 тыс. га, што складае 48,7 працэнта запланаванай плошчы. На сілас і зялёны корм убрана 580,3 тыс. га (59,4 працэнта ад плана), сабрана 13,97 млн т зялёнай масы пры ўраджайнасці 240,9 ц/га.
Усяго па краіне намалочана 8,141 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,9 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 32 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі 2 млн т збожжа, у Гродзенскай - больш за 1,5 млн т, Брэсцкай - звыш 1,3 млн т, Магілёўскай - больш за 1,1 млн т, Віцебскай - звыш 1 млн т, Гомельскай - больш за 950 тыс. т.
Пераварочванне стужак лёну праведзена на 37,7 тыс. га (79,2 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 41,6 тыс. га (87,5 працэнта ад плана), нарыхтавана 127,5 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 36,9 ц/га.
Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 853,9 тыс. т сена (84,6 працэнта ад плана), 13,301 млн т сенажу (105,6 працэнта) і 12,064 млн т сіласу (62,9 працэнта). Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 79,5 працэнта ад плана.
2 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
2 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/85/56317
Текущая дата: 26.11.2024