Белорусский портал в Казахстане

«Белнафтахім» пацвердзіў куплю чарговай партыі нафты з Азербайджана



«Белнафтахім» пацвердзіў куплю чарговай партыі нафты з Азербайджана, паведамілі ў канцэрне.

«Танкер павінен прыбыць у порт Паўднёвы 2-4 верасня. Нафта паступіць на Мазырскі НПЗ», — распавялі ў канцэрне.

Як паведаміў агенцтву намеснік начальніка дэпартамента па арганізацыі мерапрыемстваў і сувязях з грамадскасцю SOCAR Ібрагім Ахмедаў, кампанія плануе адправіць для Беларусі партыю нафты аб’ёмам больш за 90 тыс. т з турэцкага порта Джэйхан.

Старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў раней паведамляў, што SOCAR у бягучым годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.

Звязда, 26  жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/88/55661
Текущая дата: 26.11.2024