Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў ААТ «Беларуськалій» і ветэранаў калійнай прамысловасці з прафесійным святам — Днём шахцёра



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка калектыву «Беларуськалія»: Вы ставіце перад сабой амбіцыйныя задачы і паспяхова вырашаеце іх

«Горназдабыўная галіна — адна з ключавых для эканомікі краіны. Дзякуючы вашай нялёгкай і адказнай працы Беларусь сёння з`яўляецца найбуйнейшым вытворцам і пастаўшчыком калійных угнаенняў на сусветным рынку», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што каштоўны вопыт некалькіх пакаленняў гарнякоў, вывастраны ў цяжкасцях і перададзены моладзі, дазваляе калектыву «Беларуськалія» ставіць перад сабой самыя амбіцыйныя задачы і паспяхова вырашаць іх.

«Не спыняючыся на дасягнутым, зараз вы рэалізуеце вельмі важны і патрэбны праект-будаўніцтва новага горна-абагачальнага камбіната, які стане яшчэ адным драйверам Айчыннай горна-хімічнай галіны. Няхай вашы прафесіяналізм, сіла духу, стваральная энергія і далей спрыяюць росту дабрабыту беларусаў і росквіту нашай зямлі», — пажадаў Прэзідэнт.

Звязда, 30 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/88/55789
Текущая дата: 26.11.2024