Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі ўнёс змяненні ў тэхнічны рэгламент Еўразійскага эканамічнага саюза "Аб бяспецы малака і малочнай прадукцыі", паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
"Дакумент дапоўнены патрабаваннямі да адноўленага малака, якое ўключана ў катэгорыю малочных прадуктаў, расфасаваных у спажывецкую ўпакоўку, - растлумачылі ў ЕЭК. - Такім чынам, устараняецца няпэўнасць па яго ідэнтыфікацыі і паказчыках бяспекі. Да гэтага часу вытворцы адноўленага малака пры пацвярджэнні яго адпаведнасці і маркіроўцы былі вымушаны выкарыстоўваць менш прывабнае для спажыўцоў найменне - "малочны напітак" замест "адноўленае малако".
Змяненнямі ў тэхрэгламент вызначана, што адноўленае малако - гэта малочны прадукт, расфасаваны ў спажывецкую тару, або сыравіна для вытворчасці прадуктаў перапрацоўкі малака, акрамя пітнога, вырабленыя з канцэнтраваных, згушчаных або сухіх малочных прадуктаў і вады.
"Змяненні дадуць магчымасць добрасумленным вытворцам адноўленага малака ідэнтыфікаваць яго, фасаваць у спажывецкую ўпакоўку і выпускаць у абарачэнне як адноўленае малако", - дадалі ў ЕЭК.
Рашэнне Савета ЕЭК уступае ў сілу пасля заканчэння 180 каляндарных дзён з даты афіцыйнага апублікавання на сайце камісіі.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/93/54529
Текущая дата: 26.11.2024