Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці.
Гэтае прадпрыемства кіраўнік краіны ахарактарызаваў як «адзін з флагманаў беларускай нафтаперапрацоўкі». Па яго словах, як і на іншыя «смачныя кускі нашай эканомікі» на завод прэтэндавалі і сёння таксама прэтэндуюць жадаючыя.
«Гэта прадпрыемства для нас стратэгічнае. Гэта экспарт, гэта валютная выручка, пытанне эканамічнай бяспекі краіны. Таму, натуральна, сёння ніякай размовы не можа быць аб прыватызацыі дадзенага прадпрыемства», — звярнуў увагу Прэзідэнт.
У бягучай пяцігодцы праведзена рэканструкцыя тэхналагічных установак на «Нафтане». Краіна сама знаходзіць грошы і паступова праводзіць мадэрнізацыю, каб вывесці завод на самы высокі ўзровень перапрацоўкі нафты.
Звязда, 15 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/93/54632
Текущая дата: 26.11.2024