Аб гэтым заявіў старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч, які прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня Незалежнасці каля манумента Перамогі ў Мінску.
Адказваючы на пытанне, што, на яго думку, можна назваць галоўным дасягненнем краіны за гады незалежнасці, Міхаіл Мясніковіч сказаў: "Цяпер можна ў поўным аб`ёме гаварыць пра незалежную эканоміку".
"Эканамічная бяспека Беларусі ўмацоўваецца з кожным годам і ва ўсіх галінах, нават такіх, як энерганосьбіты, - прадоўжыў ён. - Мы дастаткова самастойныя, самадастатковыя, каб у поўным аб`ёме вырашаць усе ўнутраныя задачы". Асаблівае значэнне для краіны мае паспяховая знешнегандлёвая дзейнасць, паколькі ў Беларусі вытворчасць канечнай прадукцыі значна перавышае патрэбнасці ўнутранага рынку.
"Таму мы павінны ўмець гандляваць, а гэта няпростая задача. Інтэграцыйнае аб`яднанне, дзе я цяпер працую, прызначана наладзіць гандлёвыя, эканамічныя механізмы, каб (усе дзяржавы-ўдзельніцы.) маглі выгадна гандляваць і сумесна вырабляць, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - Даводзіцца ўзгадняць няпростыя пытанні эканамічнага супрацоўніцтва ў інтарэсах маёй краіны і дзяржаў, якія ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз, каб за кошт сінергетычнага ўзаемадзеяння гэта прыносіла ўсё больш і больш карысці народам нашых краін і ўзаемнай выгады".

Ён прызнаўся, што ў бягучым годзе адзначае Дзень Незалежнасці з асабліва хвалюючымі пачуццямі, значна больш заўважаючы нацыянальны каларыт, чым раней, калі працаваў у Мінску.
"Гэта не толькі дзяржаўнае, але і сямейнае свята. Яно так ці інакш датычыцца ўсіх сем`яў - у кожнай ёсць той, хто на фронце або ў тыле адстойваў свабоду і незалежнасць нашага народа", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.
3 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/94/54414
Текущая дата: 26.11.2024