Аб гэтым 11-га чэрвеня на відэабрыфінгу паведаміла старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна.
"Цяпер як ніколі мы зразумелі важнасць і поспех работы ў анлайн-гандлі. Тэмпы рэалізацыі тавараў айчынных вытворцаў праз анлайн-пляцоўкі выраслі на 27 працэнтаў. І гэта толькі за першыя чатыры месяцы бягучага года. Сёння пераконваць любога кіраўніка, што інтэрнэт-магазін неабходны, што за гэтым будучае, ужо не даводзіцца. Выйграе той, у каго гэтыя інтэрнэт-пляцоўкі ўжо былі", - адзначыла Таццяна Лугіна.
Паводле яе слоў, амаль 20 прадпрыемстваў у сістэме канцэрна на сённяшні дзень маюць інтэрнэт-магазіны, многія знаходзяцца ў стадыі адкрыцця, некаторыя пачалі разгортвацца на буйныя анлайн-пляцоўкі, напрыклад, Wildberries, Lamoda.
11 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
11 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/95/54073
Текущая дата: 26.11.2024