Аб гэтым размова ішла 17-га чэрвеня ў час рабочай паездкі на БМЗ намесніка прэм`ер-міністра Юрыя Назараваю
БМЗ, як і ўсе вытворцы, у гэтым годзе сутыкнуўся з шэрагам цяжкасцей, выкліканых знешнімі фактарамі.
"Сітуацыя няпростая. Прычына ўсім зразумела. Мы разбіраліся па металакордзе, трубах, пракатнай прадукцыі. Цяпер трэба вызначыць, як фінансава падставіць плячо прадпрыемству, каб яно ў гэты няпросты час магло сябе больш упэўнена адчуваць. Выпрацоўваем рашэнні, як правесці аздараўленне", - адзначыў Юрый Назараў.

У прэс-службе прадпрыемства растлумачылі, што каранцінныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў большасці краін, спад цэн на нафту і дэвальвацыя расійскага рубля прывялі да зніжэння цэн на металапрадукцыю і аб`ёмаў яе спажывання. У першую чаргу размова ідзе аб высокамаржынальных прадуктах. Тым не менш завод прадаўжае работу без нарошчвання складскіх запасаў, што дае магчымасць захаваць прадпрыемству яго калектыў і пазіцыі на сусветным рынку.
"Паводле аператыўных даных, за пяць месяцаў гэтага года БМЗ выплавіў 1,077 млн т сталі. У цэхах прадпрыемства яна была перапрацавана ў розную металапрадукцыю (пракат, гарачакачаныя трубы, металакорд і розныя віды дроту) і прададзена спажыўцам. Больш за 80 працэнтаў выпушчанага ў 2020-м на заводзе металу адгружана на экспарт", - расказалі на заводзе.
Металапрадукцыю БМЗ экспартаваў у студзені - красавіку ў 48 краін. У рэгіянальным разрэзе назіраецца пераразмеркаванне некаторых аб`ёмаў з Афрыкі і Блізкага Усходу на еўрапейскі рынак. Больш як на 50 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2019-га вырас у натуральным і вартасным выражэннях экспарт у Аўстрыю, Іспанію, Польшчу, Румынію, Фінляндыю, Францыю і Швейцарыю. У параўнанні з мінулым годам прыкметна павялічыліся продажы ў ЗША, Сінгапур, Буркіна-Фасо, Гану, Кенію і Украіну.
У разрэзе відаў прадукцыі па выніках работы за студзень - красавік на знешніх рынках назіраецца зніжэнне спажывання металакорду і бясшвовых труб. Разам з тым амаль на 25 працэнтаў у вартасным выражэнні БМЗ нарасціў экспарт арматуры ў вязках, якая рэалізоўвалася ў Літву, Нідэрланды, Сербію, Ізраіль і Украіну.
На сённяшняй нарадзе з удзелам намесніка прэм`ер-міністра абмяркоўвалі і кітайскі рынак.
"У гэтым напрамку сітуацыя складаней. Кітай - буйны вытворца такой прадукцыі", - падкрэсліў Юрый Назараў. Ён адзначыў, што трэба дэталёва вывучыць, наколькі беларуская металапрадукцыя можа быць канкурэнтнай і цікавай на гэтым рынку, нават з улікам лагістыкі.

Віцэ-прэм`ер на прадпрыемстве азнаёміўся з работай сталеплавільнай, трубапракатнай і сортапракатнай вытворчасці БМЗ. Таксама ў плане яго сённяшняй рабочай паездкі наведванне "Гомсельмаша".
"Па "Гомсельмашы" рашэнне прынята ўжо і ўзгоднена з кіраўніком дзяржавы. Цяпер яно фармалізуецца ў нарматыўны дакумент па рэструктурызацыі запазычанасці", - растлумачыў Юрый Назараў.
17 чэрвеня 2020, Жлобін
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/95/54181
Текущая дата: 26.11.2024