Белорусский портал в Казахстане

Прадпрыемствам Мінпрама неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на пытанні дыверсіфікацыі экспарту



Такую задачу паставіў намеснік прэм`ер-міністра Юрый Назараў, прадстаўляючы калектыву Мінпрама новага міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка.

"Важнейшы момант - экспарт. Пара адысці ад залежнасці ад аднаго рынку - расійскага. Тым больш, рынкі сёння паступова ажываюць", - сказаў Юрый Назараў.

Віцэ-прэм`ер звярнуў увагу на асаблівы ўклад прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці ў эканоміку з улікам таго, што буйныя калектывы, флагманы працуюць у сістэме Мінпрама. Ён падкрэсліў неабходнасць павялічваць тэмпы росту вытворчасці прадукцыі.

Юрый Назараў анансаваў, што ў хуткім часе ва ўрадзе будуць разглядацца дадатковыя меры па мінімізацыі ўплыву пандэміі на эканоміку, і адзначыў неабходнасць пошуку адпаведных рашэнняў.

5 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/96/53970
Текущая дата: 26.11.2024