Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка пра прыватызацыю: Як мы можам распрадаваць заводы, якія ствараліся пакаленнямі?



Прэзідэнт Беларусі, размаўляючы 29 траўня з работнікамі Мінскага трактарнага завода, распавёў пра сваю пазіцыю адносна продажу дзяржаўнай уласнасці.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што некаторыя людзі цяпер прапануюць распрадаць дзяржаўныя прадпрыемствы, а атрыманыя грошы накіраваць на рэформы.

«Прыгожа гучыць. Але вы разумееце, што я сказаў? Не ўсё. Гэта значыць, што дзяржуласнасць, якая ў нас ёсць, у тым ліку гэты завод (ён жа дзяржаўны), заўтра прададуць і гэтыя грошы накіруюць на нейкія рэформы. Думаю (я ж ужо не першы год Прэзідэнт): напэўна, прададуць, але грошы не пойдуць на рэформы. Мы гэта ўжо бачылі ў Расіі. Грошы раскладуць па кішэнях, будзьце ўпэўненыя», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што павальная прыватызацыя — не яго палітыка, хоць сам ён і не супраць продажу дзяржаўнай уласнасці.

«Але спачатку скажыце, колькі вы заплаціце. А я падумаю, ці варта і ці трэба прадаваць гэта прадпрыемства», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 29 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/97/53792
Текущая дата: 26.11.2024