Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар "Белнафтахіма" Аляксандр Цішчанка, каментуючы інфармацыю аб увядзенні Расіяй забароны на імпарт нафтапрадуктаў.
Канцэрн "Белнафтахім" не бачыць праблем з экспартам паліва пасля забароны РФ на ўвоз нафтапрадуктаў з улікам таго, што на расійскі рынак з Беларусі пастаўляліся невялікія аб`ёмы.
"Што датычыцца расійскага рынку, то ён не быў асноўным для паставак нашага паліва. Продажы былі на спотавай аснове праз біржу ў Санкт-Пецярбургу", - адзначыў Аляксандр Цішчанка, удакладніўшы, што доўгатэрміновых кантрактаў па пастаўках у РФ не заключалася.
"Удзельная вага паставак у Расію ў агульным аб`ёме экспарту была невялікая. Таму аб`ёмы, якія не ўдасца паставіць у РФ, будуць перанакіраваны на іншыя рынкі без урону для нашага экспарту", - растлумачыў прэс-сакратар.
Паводле яго слоў, беларускія НПЗ цяпер працуюць устойліва, аб`ёмы загрузкі арыентаваны на забеспячэнне ўнутранага рынку і ўстойлівага экспарту па асноўных напрамках.
Забарона на імпарт нафтапрадуктаў у РФ будзе дзейнічаць да 1 кастрычніка. Раней міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак паведамляў, што гэта вымушаная і не зусім рыначная мера, такое рашэнне павінна прадухіліць пастаўкі таннага замежнага бензіну на ўнутраны рынак і падтрымаць расійскія НПЗ.
26 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
26 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/98/53719
Текущая дата: 26.11.2024