Белорусский портал в Казахстане

У Мінску прамысловая вытворчасць у 2017 годзе вырасла на 8,5%



Пра гэта паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.

У 2017 годзе аб`ём прамысловай вытворчасці Мінска ў наяўных цэнах склаў 15 млрд 2,1 млн рублёў, што ў супастаўных цэнах на 8,5% больш за ўзровень 2016 года.

У горназдабыўной прамысловасці прырост склаў 0,6%, апрацоўчай — 10,6%. Падзенне прамвытворчасці адзначанае ў забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — на 2,4%, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў — на 1,9%.

У снежні 2017 года да снежня 2016-га прамысловая вытворчасць вырасла на 5,2%.

У 10 з 13 галін апрацоўчай прамысловасці аб`ём прамысловай вытворчасці за 2017 год перавысіў узровень 2016 года. Найбольшы прырост назіраўся ў вытворчасці транспартных сродкаў і абсталявання (на 22,1%), вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры (на 21,2%), машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі (на 16,8%), вытворчасці асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў (на 12,2%), тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра (на 11,6%), прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў (на 9,4%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/1/42140
Текущая дата: 05.05.2024