Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Кітай абмеркавалі падрыхтоўку комплекснай дарожнай карты сумесных дзеянняў



Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітая ў Беларусі Цуй Цымінам, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

У час сустрэчы субяседнікі разгледзелі пытанні беларуска-кітайскага палітычнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, некаторыя практычныя аспекты ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая ў міжнародных арганізацыях, абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Намеснік міністра прыцягнуў увагу пасла да маючай адбыцца ў Мінску 7-9 кастрычніка чарговай канферэнцыі "Мінскі дыялог", для ўдзелу ў якой запрошаны і кітайскія прадстаўнікі.

Андрэй Дапкюнас адзначыў, што нефармальны дыскусійны фармат канферэнцыі дадаткова да афіцыйных кантактаў паміж дзяржавамі прапануе карысную платформу для распрацоўкі эфектыўных рашэнняў па надзённых пытаннях рэгіянальнай і сусветнай палітыкі.

У кантэксце работы двухбаковага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве бакі абмеркавалі ход падрыхтоўкі і ўзгаднення комплекснай дарожнай карты сумесных дзеянняў Беларусі і Кітая на бліжэйшую перспектыву.

18 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/1/49847
Текущая дата: 30.04.2024