Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Казахстан маюць намер запусціць сумесны венчурны фонд для падтрымкі стартапаў



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 кастрычніка на сустрэчы з журналістамі па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым.

"З улікам развіцця сферы высокіх тэхналогій адкрываюцца добрыя магчымасці для двухбаковага інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Мы дамовіліся прапрацаваць пытанне аб стварэнні ў нашай краіне сумеснага венчурнага фонду, які зоймецца развіццём перспектыўных кампаній і стартапаў. Вопыт у Казахстана вялікі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь і Казахстан ужо даўно супрацоўнічаюць у сферы высокіх тэхналогій. Беларуская кампанія "Сінезіс" і казахстанскі аператар сувязі "Транстэлекам" пачалі стварэнне сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі на транспартных аб`ектах, а таксама сістэмы бяспекі з выкарыстаннем біяметрычных алгарытмаў распазнавання асоб у рэзідэнцыі прэм`ер-міністра Казахстана.

Яшчэ адна беларуская кампанія IBA развівае ў Казахстане праекты па ўкараненні аўтаматызаванай сістэмы аплаты працы і кантролю праезду, электроннага дакументаабароту, платформ падтрымкі бізнес-дадаткаў.

25 кастрычніка 2019, Нур-Султан
Міхаіл Маціеўскі, БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/1/50426
Текущая дата: 02.05.2024