Кампаніі Беларусі і Пакістана падпісалі шэраг дакументаў на палях бізнес-форуму ў Ісламабадзе, паведамілі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
У рамках візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Пакістан прыбыла вялікая бізнес-дэлегацыя з Беларусі - больш як 40 прадстаўнікоў айчынных прадпрыемстваў. Паводле слоў старшыні БелГПП Міхаіла Мятлікава, да падпісання на палях форуму былі гатовы восем дакументаў на агульную суму больш як $17 млн. Паколькі перагаворы пройдуць на працягу двух дзён, гэта колькасць можа павялічыцца.
Сярод падпісаных - дыстрыб`ютарскае пагадненне аб супрацоўніцтве на 5 гадоў паміж адкрытым акцыянерным таварыствам "Беллакт" і кампаніяй Nutrifood & Pharmaceuticals.
ААТ "Белкалярмет" і лагістычная кампанія "Раас Інтэрнэшнал Трэйдынг" заключылі дагавор пастаўкі белай бляхі на 2025 год.
Не абышлося і без дакументаў у прамысловай сферы. На палях форуму адбылося падпісанне мемарандума аб намерах паміж ААТ "Белшына" і кампаніяй "Шахзад Трэйд Лінкс" па рэалізацыі прадукцыі "Белшыны" на рынку Пакістана, а Мінскі маторны завод заключыў пагадненне аб супрацоўніцтве з гэтай пакістанскай кампаніяй аб пастаўцы прадукцыі ў наступным годзе. Падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж МТЗ і кампаніяй Green Corporate Initiative ў частцы арганізацыі зборачнай вытворчасці трактароў звыш 100 конскіх сіл.
Закранулі тэму медыцыны. РУП "Белмедпрэпараты" падпісала мемарандум аб супрацоўніцтве з кампаніяй Bio Medical System у галіне рэгістрацыі і паставак лекавых сродкаў. Дзелавыя кантакты створаны і ў сферы паставак ветэрынарных прэпаратаў - ААТ "Белвітуніфарм" і кампанія Mustafa Brothers заключылі адпаведны кантракт.
З беларускага боку ў бізнес-форуме прымаюць удзел 28 кампаній, а з пакістанскага - каля ста.
25 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
25 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/1/75978
Текущая дата: 23.12.2024