Прадстаўнікі Агенцтва Рэспублікі Казахстан па фінансаваму маніторынгу з працоўным візітам знаходзяцца ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў КДК.
Сёння ў рамках візіту адбылася працоўная сустрэча прадстаўнікоў Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі і Агенцтва Рэспублікі Казахстан па фінансавым маніторынгу.
Абмеркаваны пытанні абмену інфармацыяй і досведам у галіне процідзеяння выкарыстанню лічбавых плацежных сродкаў для ўчынення эканамічных злачынстваў, спынення нелегальнага абароту крыптавалюты, устанаўлення і блакоўкі віртуальных актываў, атрыманых злачынным шляхам.
Бакі выказалі зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва ў сферы выяўлення эканамічных злачынстваў, якія ў першую чаргу ўчыняюцца з выкарыстаннем крыптавалюты.
Звязда, 10 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/10/73662
Текущая дата: 23.12.2024