Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі 29 красавіка прыняў рашэнне аб абнуленні ўвазных мытных пошлін на сыравіну для вытворчасці араматызатараў, паведаміў прадстаўнік гандлёвага блока ЕЭК.
"Мера ініцыявана расійскім бокам і датычыцца такіх рэчываў, як бензілавы спірт, ванілін і этылванілін, - адзначылі ў ЕЭК. - Згодна з рашэннем, нулявыя стаўкі будуць дзейнічаць да сярэдзіны 2022 года. Цяпер імпартная пошліна на гэтыя віды прадукцыі складае 5 працэнтаў".
Мера ўводзіцца для зніжэння сабекошту вытворчасці харчовых араматызатараў прадпрыемствамі дзяржаў - членаў ЕАЭС, павелічэння аб`ёмаў вытворчасці і паляпшэння канкурэнтных умоў на ўнутраным рынку.
"Вытворчасць разглядаемых сыравінных кампанентаў для вырабу харчовых араматызатараў у дзяржавах - членах ЕАЭС адсутнічае. Імпартныя пастаўкі інгрэдыентаў ажыццяўляюцца пераважна з Кітая, Германіі, ЗША і Нідэрландаў", - дадалі ў ЕЭК.
29 красавіка 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
29 красавіка 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/101/53212
Текущая дата: 18.11.2024