Белорусский портал в Казахстане

Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам



Па ініцыятыве літоўскага боку 23 красавіка адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Асаблівую ўвагу прэзідэнты ўдзялілі развіццю эканамічных адносін.

У прыватнасці, літоўскім бокам было закранута пытанне павелічэння паставак тавараў і грузаў з выкарыстаннем інфраструктуры Клайпедскага порта.

Таксама прэзідэнты падрабязна абмеркавалі тэму дыверсіфікацыі паставак энергарэсурсаў - нафты і газу. Бакі дамовіліся даручыць міністрам энергетыкі дзвюх краін прапрацаваць пытанні энергетычнай бяспекі.

Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі ўзаемадзеянне дзвюх краін у сферы ядзернай бяспекі.

Аляксандр Лукашэнка і Гітанас Наўседа таксама абмеркавалі ўзаемадзеянне па процідзеянні распаўсюджванню інфекцыі.

Закраналася ў ходзе размовы і пытанне перспектыў ініцыятывы "Усходняе партнёрства".

Звязда, 23 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/102/53016
Текущая дата: 18.11.2024