Белорусский портал в Казахстане

БелАЭС гатовая да завозу ядзернага паліва на першы рэактар



Беларускія спецыялісты пераканаліся ў ходзе праверкі, што на атамнай станцыі здольныя забяспечыць бяспечную прыёмку ядзернага паліва.

На БелАЭС завяршылася мэтавая праверка гатоўнасці да завозу свежага ядзернага паліва, паведамілі ў прэс-службе Дзяржатамнагляду.

Праверка на атамнай станцыі праводзілася з 17 лютага гэтага года для таго, каб ацаніць гатоўнасць да завозу свежага ядзернага паліва.

У Дзяржатамнаглядзе ўдакладнілі, што акрамя гэтага, правяралася адпаведнасць прынятых на БелАЭС арганізацыйных і тэхнічных рашэнняў патрабаванням нарматыўных прававых актаў, у галiне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і іх дастатковасці для абыходжання з ядзерным палівам.

"У ходзе работы камісіяй Дзяржатамнагляду прааналізавана гатоўнасць пляцоўкі збудавання па 10 тэматычных блоках пытанняў", - адзначылі ў прэс-службе.

У ходзе праверкі камісія Дзяржатамнагляду пераканалася ў здольнасці ГП "Беларуская АЭС" забяспечыць бяспечную прыёмку і размяшчэнне ядзернага паліва на пляцоўцы.

Раней Мінэнерга паведаміў, што завоз паліва і фізічны пуск рэактара адбудуцца ў гэтым годзе.

Мінск, 20 сакавіка 2020
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/105/52130
Текущая дата: 18.11.2024