Грошы будуць выдзелены на патрэбы аховы здароўя.
Сродкі выдзелены на барацьбу з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі: падрыхтоўку лабараторый, дыягностыку COVID-19, падтрымку тэхнічных экспертаў, інфармаванне пра рызыкі падчас пандэміі і іншыя мерапрыемствы.
Усяго Дзяржаўны дэпартамент і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) вылучылі $274 млн на дапамогу дзясяткам краін свету ў сувязі з пандэміяй COVID-19. $23,4 млн прадастаўлена СААЗ і ЮНІСЭФ.
Звязда, 28 сакавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/105/52255
Текущая дата: 18.11.2024