Белорусский портал в Казахстане

Беларускія навукоўцы распрацавалі 84 новыя формы комплексных угнаенняў



Аб гэтым 27-га сакавіка паведаміў дырэктар Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі Віталь Лапа.

"У свеце каля 70 працэнтаў ад усяго аб`ёму ўгнаенняў прымяняецца ў выглядзе комплексных. Наш інстытут распрацаваў 84 новыя формы такіх угнаенняў практычна для ўсіх культур, якія вырошчваюцца ў Беларусі. Яны збалансаваны па колькасці ў хімічным саставе асноўных макра- і мікраэлементаў. Іх кошт на 8-10 працэнтаў вышэйшы, чым эквівалентнай дозы простых форм угнаенняў", - адзначыў Віталь Лапа.

Комплексныя ўгнаенні вырабляе Гомельскі хімічны завод. "Усяго ў заводзе было выпушчана 466 тыс.т гэтых угнаенняў. Гэта добры аб`ём, аднак яшчэ недастатковы для ўсёй сельскай гаспадаркі. У некаторыя гады ў нас 100 працэнтаў комплексных угнаенняў прымянялася пад лён, азімы рапс і цукровыя буракі, аднак яны неабходны і для іншых клуьтур", - падкрэсліў дырэктар інстытута.

Паводле слоў Віталя Лапы, беларускія ўгнаенні запатрабаваны і за мяжой. "Каля 10 краін купляюць у Гомельскага хімічнага завода комплексныя ўгнаенні. І попыт на іх вышэйшы, чым на простыя формы", - дадаў ён.

27 сакавіка 2020, Мінск
Юлія Неманкова - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/105/52303
Текущая дата: 18.11.2024