Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Казахстан будуць супрацоўнічаць у рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Сустрэча з дэлегацыяй Казахстана адбылася 2 сакавіка ў міністэрстве. Бакі абмяняліся досведам у сферах абароны правоў спажыўцоў, рэгулявання цэнаўтварэння сацыяльна значных тавараў, развіцця канкурэнцыі, пашырэння тавараў айчыннай вытворчасці, развіцця біржавога гандлю, а таксама ў паэтапным адыходзе ад выкарыстання пластыку ў гандлі і грамадскім харчаванні.

Па выніках сустрэчы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Міністэрства гандлю і інтэграцыі Казахстана падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне рэгулявання гандлю і грамадскага харчавання, абароны ўнутранага спажывецкага рынку.

2 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/107/51916
Текущая дата: 18.11.2024