Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 4 лютага 2020 года нумар 70 афіцыйна апублікавана 6 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дзмітрый Крутой упаўнаважаны на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення паміж урадамі Беларусі і Казахстана аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь. Пры неабходнасці магчыма ўнясенне ў пагадненне непрынцыповых змяненняў. Першы віцэ-прэм`ер таксама будзе падпісваць пагадненне па нафце пры дасягненні дамоўленасці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім упаўнаважыў урад на правядзенне перагавораў з Казахстанам аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь. Раней Аляксандр Лукашэнка не раз згадваў Казахстан у ліку краін, адкуль ёсць патэнцыяльная магчымасць для арганізацыі паставак нафты ў Беларусь. Гэта пытанне ў тым ліку абмяркоўваўся ў кастрычніку мінулага года ў час афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Казахстан.
Намеснік прэм`ер-міністра Ігар Ляшэнка паведамляў, што Беларусь зацікаўлена ў бяспошлінных пастаўках нафты з Казахстана. Паводле яго слоў, пагадненне па пастаўках у Беларусь казахстанскіх нафты і нафтапрадуктаў знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці, засталіся ў асноўным адміністрацыйныя працэдуры.
6 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/108/51626
Текущая дата: 18.11.2024