Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 212 ад 22 сакавіка 2024 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Забарона закранае гіпс, ангідрыт, цэменты зубныя і іншыя матэрыялы для пламбіравання, цэменты, якія рэканструююць косць, фарбы і лакі на аснове сінтэтычных палімераў, пасты для лепкі, дыягнастычныя або лабараторныя рэагенты на падложцы, фільтрэлементы (уключаючы мембраны для гемадыялізу) для медыцынскай прамысловасці, ампулы са шкла, шкляны посуд для лабараторных, гігіенічных або фармацэўтычных мэт. Уключаны ў пералік ёмістасці для сціснутага або звадкаванага газу, розныя катлы, рухавікі, помпы, прамысловыя або лабараторныя гораны і печы.
У спісе і халадзільнікі, маразільнікі, цэнтрыфугі, пасудамыечныя машыны, пыласосы, электрабрытвы, машынкі для стрыжкі валасоў, тэлефонныя апараты, мікрафоны. Таксама дзеянне дакумента датычыцца ўстройстваў для пад’ёму, перамяшчэння, пагрузкі або разгрузкі (ліфты, эскалатары, канвееры), бульдозераў, трактароў, машын рознага прызначэння, ткацкіх, такарных і іншых станкоў, чыгуначных лакаматываў, вагонаў, матацыклаў, веласіпедаў, прычэпаў і іншых найменняў.

Дзеянне забароны не датычыцца тавараў з сертыфікатам або актам экспертызы, якія пацвярджаюць беларускае або расійскае паходжанне, з сертыфікатам прадукцыі ўласнай вытворчасці або актам экспертызы аб адпаведнасці патрабаванням, што прад’яўляюцца ў мэтах аднясення да прадукцыі, вырабленай на тэрыторыі Беларусі, якія выдаюцца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай. Таксама забарона не распаўсюджваецца на тавары з выпіскай з еўразійскага рэестра, на вывозімыя па ліцэнзіях і на шэраг іншых выпадкаў, якія пазначаны ў дакуменце.
Забарона была ўведзена ў сакавіку 2022 года, потым неаднаразова прадаўжалася. Як адзначалі ў прэс-службе ўрада, такое рашэнне было прынята для абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы.
Асноўныя палажэнні пастановы ўступілі ў сілу з 23 сакавіка і будуць дзейнічаць на працягу шасці месяцаў.
Звязда, 26 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/11/73352
Текущая дата: 15.11.2024